Фізікі і эколагі лічаць, што гэта дазволіць снезе раставаць павольней.

У Кіеве абралі незвычайны спосаб прадухілення паводкі, паведамляе Лента.ру. Гарадскія ўлады вырашылі ўзяць на ўзбраенне метад, прапанаваны брытанскімі эколагамі, а менавіта - ляпіць снегавікоў. Украінскія фізікі патрымалі гэтую ідэю, заявіўшы, што, сапраўды, прэсаваны снег растае значна павольней, а значыць, інтэнсіўнасць падтаплення паменшыцца.

Да рэалізацыі ідэі вырашылі прыцягнуць тых, хто з гэтым справіцца лепш за ўсё - школьнікаў. У сталічнай адміністрацыі сказалі, што калі снег не растане да канца вясновых канікул, дзецям прапануюць зляпіць велізарных снегавікоў. А ў школах горада ўжо рыхтуюцца праводзіць эксперыменты. Так, напрыклад, у адной з кіеўскіх гімназіяў плануюць падзяліць футбольнае поле на дзве часткі, і на адной з іх ляпіць снегавікоў, а другую пакінуць некранутай. У выніку эксперыменту школьнікі змогуць наглядна ўбачыць дзеянне законаў фізікі.

Нагадаем, што ў канцы мінулага тыдня ў Кіеве выпала месячная норма ападкаў, што павялічыла небяспеку паводкі. Па дадзеных ГОЧС Украіны, ужо ў пачатку красавіка ў шэрагу абласцей чакаецца значнае абвастрэнне сітуацыі, дасягненне небяспечных і вельмі небяспечных адзнак падтаплення тэрыторый.