Расійскія праваахоўнікі падазраюць яго ва ўзбуджэнні нянавісці ў адносінах да асоб іншай нацыянальнасці.

Улады Кубы апавясцілі Маскву аб затрыманні нацыяналіста Максіма Марцінкевіча па мянушцы Цясак, абвешчанага расійскімі праваахоўнымі органамі ў міжнародны вышук. Пра гэта ў суботу паведамляе "Лента.ру".

Расійскія праваахоўныя органы падазраюць Марцінкевіча ва ўзбуджэнні нянавісці ў адносінах да асоб іншай нацыянальнасці. Так следства расцаніла відэаролікі, якія ён размяшчаў у сацыяльных сетках. Суд у сьнежня 2013 г. пастанавіў заключыць Марцінкевіча на час следства пад варту. Пры гэтым слуханні праводзіліся без удзелу самога падазраванага, які паспеў схавацца.

Нацыяналіста абвясцілі ў міжнародны вышук. Сам ён, даведаўшыся пра рашэнне суда, паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Укантакце», што знаходзіцца ў Беларусі і вяртацца ў Расею ў бліжэйшы час не збіраецца. «Бацька ня выдасьць, свіння, не з'есць!» - Адзначыў ён.